| Название | ´Дарожныя прыгоды Віты´ |
| Name | Darozhnyya prygody Vity |
| Дополнение |
Содержание.
Запрашаем на прадстаўленне дзяцей ад трох гадоў. Інтэрактыўны лялечны спектакль ´Дарожныя прыгоды Віты´ створаны па матывах кнігі шведскай пісьменніцы Сары Лундберг ´Віта Белая Крэска´. Гэта вандроўка, якая пачынаецца ў бясконцым космасе з мільярдамі зорак, праходзіць праз усе магчымыя месцы нашай планеты, і скончваецца ва ўтульным акенцы вашай хаткі. Мы пазнаёмімся з дзяўчынкай Вітай і рознакаляровымі чалавечкамі, даведаемся, хто малюе белыя крэскі на дарогах і запальвае ліхтары ў горадзе. Напрыканцы дзетак чакае інтэрактыўна-мастацкая частка - яны самастойна змогуць стварыць новае падарожжа для Віты з неверагоднымі краінамі, гарадамі і жыхарамі.
иcтoчник: teatr-bobr.by