Вядуць нарыхтоку сенажу ´Міхалёскай Ніве´.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Вядуць нарыхтоўку сенажу ў ´Міхалёўскай Ніве´

Ва ўборку травастою ў сельгасарганізацыі ўключыліся актыўна. На раніцу сённяшняга дня было скошана каля 100 гектараў плошчы.

Механізаваны атрад з кормаўборачнай тэхнікі, трактароў і аўтамабіляў для перавозкі зялёнай масы да месца складзіравання - траншэі на тэрыторыі новага МТК, сёння працаваў на сенажаці паблізу зернесушыльнага комплекса гаспадаркі.

Вядуць нарыхтоку сенажу ´Міхалёскай Ніве´.

Маштабнасць работ ураджавала. Пры тым, што кожны агрэгат выконваў сваю справу, адчувалася гармонія дзеянняў тэхнікі і людзей, іх падпарадкаванасць агульнай мэце - нарыхтаваць як мага болей корму.

Задачу выконвалі прафесійна загартаваныя механізатары. Непасрэдна касьбой займаўся Валянцін Тарасевіч. Звалкоўваннем травы - Яўген Арэшка. Падборкай і здрабненнем валкоў на КВК-800 - Мікалай Канавалаў. За перавозкай зялёнай масы да траншэі засталі трактарыстаў-машыністаў Міхаіла Бурака і Канстанціна Манько, іншыя трактарысты і вадзіцелі былі ў дарозе.

Вядуць нарыхтоку сенажу ´Міхалёскай Ніве´.

Канстанцін Манько

Вядуць нарыхтоку сенажу ´Міхалёскай Ніве´.

Валянцін Тарасевіч

- Задача перад намі стаіць вялікая: убраць 1800 гектараў травы, нарыхтаваць 25 000 тон сенажу, 26 000 тон сіласу і 1800 тон сена. Разумеючы значнасць вынікаў корманарыхтоўкі, робім усё для таго, каб гэтую задачу выканаць, - заўважыў дырэктар сельгаспрадпрыемства Ігар Ганчароў.

Вядуць нарыхтоку сенажу ´Міхалёскай Ніве´. Вядуць нарыхтоку сенажу ´Міхалёскай Ніве´.

Раздатчыца абедаў Марына Логвінава

Вядуць нарыхтоку сенажу ´Міхалёскай Ніве´.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Віктара ШЭЙКІНА.