Ушанавалі памяць Героя Сацыялістычнай Працы.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Ушанавалі памяць Герояў Сацыялістычнай Працы

Па традыцыі ў дзень Першамаю - свята працы прадстаўнікі партый і грамадскіх арганізацый раёна наведваюць магілы выбітных працаўніц Бабруйшчыны - Александрыны Рыгораўны Сакун і Любові Паўлаўны Цэд, чый унёсак у развіццё раёна і краіны ў свой час быў адзначаны на высокім дзяржаўным узроўні - прысуджэннем звання Герой Сацыялістычнай Працы.

Колькі год таму на грамадзянскіх могілках населеных пунктаў, дзе Александрына Рыгораўна і Любоў Паўлаўна жылі і пахаваны - у вёсках Забалацце і Малыя Бортнікі ўстаноўлены бронзавыя бюсты ў іх гонар як знак вялікай пашаны і ўдзячнасці.

Ушанавалі памяць Героя Сацыялістычнай Працы. Ушанавалі памяць Героя Сацыялістычнай Працы. Ушанавалі памяць Героя Сацыялістычнай Працы.

Ускладзеныя да іх у дзень Першамаю чырвоныя гваздзікі - яшчэ адно пацверджанне таго, што нашы зямлячкі, працаўніцы сельскагаспадарчай галіны пакінулі трывалы след на зямлі. Іх адносіны да працы: адказнасць, добрасумленнасць, мэтанакіраванасць, а таксама бязмежная любоў да малой радзімы - прыклад для цяперашняга і наступных пакаленняў працаўнікоў раёна.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Віктара ШЭЙКІНА.