Адкуль да нас кніжка прыйшла.

иcтoчник: bobruisk-library.by

Кнiга - адно з найбольшых цудаў, створаных чалавекам. З таго часу як людзi навучылiся пiсаць, усю сваю мудрасць яны даверылi кнiгам. Менавiта кнiгi адкрываюць нам свет, дапамагаюць уявiць мінулае, зазiрнуць у будучыню. Шлях развiцця кнiгi быў доўгiм і складаным. 9 верасня для дзяцей з ДУА ´Дзіцячы сад №72 г. Бабруйска´ у рамках цыкла бібліятэчных мерапрыемстваў і выставак ´Мы захаваем для нашчадкаў слова´ прайшла займальная гадзіна ´Адкуль да нас кніжка прыйшла´. Прысутныя даведаліся, што для кожнага жыхара Беларусі першая нядзеля верасня - асаблівая, святочная. Гэтым днём мы адзначаем вельмі значнае ў нашым духоўным жыцці свята - Свята Слова - Дзень беларускага пісьменства. Пра тое, дзе ўпершыню святкаваўся Дзень беларускага пісьменства і друку, пра тое, адкуль да нас прыйшла кніга, хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пры дапамозе мультымедыйнай прэзентацыі ´Адкрываючы кнігу - адкрываю свет´. Потым паглядзелі пазнавальны мультфільм ´Как появляется на свет книга´ (из цикла ´Шишкин лес´). Напрыканцы мерапрыемства дзеці пазнаёміся з цудоўнымі кніжкамі для самых маленькіх, а таксама паспрабавалі напісаць літары на ´глінянай´ таблічцы. Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы. Мерапрыемства спрыяла папулярызацыі чытання і ўмацаванню цікавасці дзяцей да літаратуры.