Кандрат Крапіва. ´Дыпламаваны баран´.

иcтoчник: bobruisk-library.by

У межах рэалізацыі рэспубліканскай акцыі ´Кожная пятніца - роднае, сваё´ гарадская бібліятэка № 8 імя Еўфрасінні Полацкай прадстаўляе відэаролік з прачытаннем байкі Кандрата Крапівы ´Дыпламаваны баран´.

Кандрат Крапіва - класік беларускай літаратуры, пісьменнік, паэт, сатырык, драматург. Яго 130-гадовы юбілей адзначаецца ў бягучым годзе. А, бадай самая знакамітая байка Крапівы - ´Дыпламаваны баран´ - вядома кожнаму беларусу. Байка была напісана сто гадоў таму (1926 год), але захоўвае актуальнасць і сёння.