´Майстар малой прозы´. 140 гадо з дня нараджэння Змітрака Бядулі

иcтoчник: www.tribunapracy.by

´Майстар малой прозы´. 140 гадоў з дня нараджэння Змітрака Бядулі

23 красавіка беларуская грамадскасць адзначае 140-годдзе з дня нараджэння Змітрака Бядулі. Ён належыць да кагорты пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры ХХ стагодддзя.

Змітрок Бядуля - постаць яркая, каларытная, неардынарная. У нацыянальным прыгожым пісьменстве ён - паэт-рамантык, аўтар лірычных вершаў і мініяцюр, ´пісьменнік з душой чулай і паэтычнай´ (М. Багдановіч). Бядуля, бадай, адзіны ў беларускай літаратуры пісьменнік, які быў проста захоплены да бясконцасці цудам беларускай казкі, міфа, легенды.

´Майстар малой прозы´. 140 гадо з дня нараджэння Змітрака Бядулі

Пісьменнік стварыў шмат твораў у самых розных жанрах. Літаратурная спадчына Змітрака Бядулі з´яўляецца каштоўным укладам у гісторыю беларускай літаратуры. Простыя і паэтычныя творы вызначаюцца яркасцю і сакавітасцю мовы. Многія апавяданні пісьменніка сталі хрэстаматыйнымі: ´Пяць лыжак заціркі´, ´Малыя дрывасекі´, ´Велікодныя яйкі´, ´Летапісцы´ і іншыя.

Як паведамілі ў раённай цэнтральнай бібліятэцы, установы культуры адгукнуліся на гэтую падзею шматлікімі выставамі, літаратурнымі гадзінамі, біблія-квэстамі, гучнымі чытаннямі, аглядамі літаратуры і літаратурнымі гасцёўнямі, пад час якіх знаёмілі наведвальнікаў з жыццём і творчасцю выдатнага майстра беларускага слова.

´Майстар малой прозы´. 140 гадо з дня нараджэння Змітрака Бядулі ´Майстар малой прозы´. 140 гадо з дня нараджэння Змітрака Бядулі ´Майстар малой прозы´. 140 гадо з дня нараджэння Змітрака Бядулі ´Майстар малой прозы´. 140 гадо з дня нараджэння Змітрака Бядулі