Збяры Беларусь сваім сэрцы.

иcтoчник: bobruisk-library.by

Сёння супрацоўнікі гарадской бібліятэкі №4 імя Б.М.Мікуліча завіталі на класный час да вучняў 4 ´Б´ класа ДУА ´Сярэдняя школа №31 г. Бабруйска´. Завіталі, каб пагутарыць пра родную Беларусь, пра яе хараство і багацце, пра традыцыі і звычаі, праверыць веды дзяцей пра найбольш знакамітыя гісторыка-культурныя, прыродныя, ландшафтныя аб´екты нашай краіны. І, вядома ж, проста пагуляць і паспаборнічаць з сябрамі ў тым, хто лепей ведае мясціны роднай Беларусі. Цікава было адгадваць, што ядуць беларусы і з чаго гатуюць ежу, што яны апранаюць, якім парфумам карыстаюцца. Такое падарожжа па Беларусі падштурхне дзяцей да больш уважлівага вывучэння нашай гісторыі, культуры і прыроды.