Зямлі маёй роднае слова.

иcтoчник: bobruisk-library.by

З нагоды Дня беларускай пісьмовасці ў гарадской бібліятэцы №16 для навучэнцаў УА ´Бабруйскі дзяржаўны індустрыяльна-будаўнічы каледж´ прайшла пазнавальная гадзіна ´Зямлі маёй роднае слова´. Дзень беларускага пісьменства - гэта сапраўднае свята друкаванага слова, свята усіх, хто мае дачыненне да кнігі: пісьменнікаў, выдаўцоў, бібліятэкараў, а самае галоўнае - тых, хто любіць чытать. У гэтым годзе тэматыка Дня пісьмовасці вельмі разнастайная. Але галоўныя лініі - гэта 500-годдзе выдання кнігі ´Апостал´ Ф. Скарыны і 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Таму падчас пазнавальнага часу студэнты мелі магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй беларускага кнігадрукавання, асобай выдатнага беларускага першадрукара, асветніка Ф.Скарыны. Менавіта з яга пачалася новая эра: беларуская мова, заснаваная на старабеларускай, стала мовай друку і асветніцтва. Кнігі Скарыны былі даступныя простым людзям, бо яны на іх мове. Асаблівая ўвага была нададзена знаёмству с творчасцю сучасных беларускіх аўтараў і кнігамі ваеннай тэматыкі.

Асноўная ідэя мерапрыемства - данесці да навучэнцаў такую думку: кожнае напісанае слова, кожная прачытаная кніга - гэта не проста літары на паперы, гэта адна с састаўляючых нашай нацыянальнай культуры, якую мы павінны перадаць наступным пакаленням.