З студзеня па травень 1918 года на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці знаходзіліся часткі Першага польскага корпуса пад камандаваннем генерала Доўбар - Мусніцкага.

Натуральна падчас баявых дзеянняў з часткамі Чырвонай арміі і мясцовым насельніцтвам (якое справядліва не любіла польскіх легіянераў), польскія салдаты гінулі. Іх хавалі на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці.

Перад самой адпраўкай у Польшчу камандзір корпусу загадаў у раёне Кутаіскіх казармаў, насыпаць курган на месцы могілак. Курган праектаваў палкоўнік інжынерных войскаў Ян Ўрачынскі. Помнік уяўляў з сябе курган у цэнтры якога знаходзіўся жалезны крыж, перавязаны жалезным цярновым вянком.

Гісторыя аднаго помніка.

У 1920 годзе войскі толькі што абвешчанай польскай дзяржавы ізноў апынуліся ў Бабруйскай крэпасці і пачалі ізноў хаваць сваіх салдат у Кургане.

Усяго на гэтым месцы было пахавана каля 2 тысяч польскіх салдат.

Пасля заканчэння польска-савецкай вайны, пераможцы зруйнавалі польскі курган з зямлёй (звычайная практыка ´чырвоных´).

Гісторыя аднаго помніка.

1 лістапада 1932 года ў Варшаве на могілках у раёне Powazkach быў створаны эскіз Бабруйскага кургана. У кургане былі пахаваны былыя салдаты корпуса, што памерлі ўжо пасля польска-савецкай вайны.

иcтoчник: ales-chyhir.livejournal.com