Праглядаў сваю калекцыю старых фота з выявамі Бабруйска. Знайшоў чатыры фотаздымка -антыпода. Узгадаў, што закінуў свой ЖЖ. Вырашыў адразу забіць дзьвух зайцоў: запасціць фота (каб не згубіліся) і паспрабаваць аднавіць ЖЖ. Фатаздымкі зроблены з розніцай прыкладна ў 15 месяцаў (першыя дзьве 1 траўня 1944, другія ў жніўні 1945).


Лінія фронта размяшчаецца прыкладна ў 50-60 кіламетрах ад Бабруйска. Фашысты арганізоўваюць першамайскую дэманстрацыі. Фота зроблена на вуліцы Сацыялістычнай, насупраць культавай бабруйскай крамы ´Акіян´. Праз 60 дзён (29 чэрвеня 1944 гады) у горад прыйдуць часткі Чырвонага Войска.


У жніўні 1945 гады ў Бабруйску маршам прайшла 96-ая Ілавайская гвардзейская стралковая дывізія. Аўтар фота ( Міхаіл Савін).
иcтoчник: ales-chyhir.livejournal.com