Раённых настаўнікаў павіншавалі з прафесійным святам.

Сёння ў Цэнтры культуры Бабруйскага раёна прайшла ўрачыстасць з нагоды Дня настаўніка, які ў краіне адзначаць у нядзелю 6 кастрычніка.

Павіншаваць раённых педагогаў - цяперашніх работнікаў галіны і ветэранаў, пажадаць ім здароўя, дабрабыту, творчага запалу і ўдзячных вучняў, уручыць узнагароды за паспяховую працу прыбылі прадстаўнікі аддзела па адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага райвыканкама на чале з галоўным спецыялістам Віктарам Ганчаровым, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Бокач і многія іншыя, хто лічыць працу педагога значнай і высакароднай.

Раённых настаўнікаў павіншавалі з прафесійным святам. Раённых настаўнікаў павіншавалі з прафесійным святам. Раённых настаўнікаў павіншавалі з прафесійным святам. Раённых настаўнікаў павіншавалі з прафесійным святам. Раённых настаўнікаў павіншавалі з прафесійным святам. Раённых настаўнікаў павіншавалі з прафесійным святам.

Па традыцыі было шмат гумару, добрых песень, харэаграфічных нумароў, што, разам са шчырымі словамі віншаванняў і падзякі, зрабіла ўрачыстасць сапраўдным святам.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

иcтoчник: www.tribunapracy.by