иcтoчник: www.tribunapracy.by

У райвыканкаме сёння сабраліся прадстаўнікі аддзела па адукацыі, спорту і турызму, кіраўнікі раённых ўстаноў адукацыі, дырэктары дзіцячых кругласутачных і з дзённым знаходжаннем лагераў, прадстаўнікі зацікаўленых службаў: РАУС, МНС, АСВОД, БЗЦГіЭ ды іншых. Словам, усе тыя, ад каго залежыць цікавае, здаровае і, галоўнае, бяспечнае баўленне вольнага часу дзяцей у канікулярны перыяд.

Каб канікулы прайшлі бяспечна. Каб канікулы прайшлі бяспечна. Каб канікулы прайшлі бяспечна. Каб канікулы прайшлі бяспечна.

Спектр пытанняў абмеркавалі самы шырокі - ад санітарна-гігіенічных патрабаванняў, арганізацыі якаснага харчавання, забеспячэння мер бяспекі да плану і змястоўнасці мерапрыемстваў, правільнага афармлення дакументацыі па суправаджэнні дзейнасці дзіцячых аздараўленчых устаноў.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.