Экскурсія ў пажарную часць. Бабруйск.

Чарговая экскурсія для школьнікаў адбылася ў першай пажарнай аварыйна-выратавальнай часці бабруйскага гарнізона.

Наведвальнікамі сталі вучні 21 школы горада. У ролі экскурсаводаў для дзяцей выступілі работнікі МНС Дзмітрый Сказаў і Уладзімір Бутко. Прапагандысты распавялі пра гісторыю стварэння пажарнай часці, пра працу і побыт выратавальнікаў, паказалі, як выглядаюць розныя памяшканні часці, а таксама пазнаёмілі школьнікаў з карціннай галерэяй.

На сустрэчы работнікі МНС нагадалі школьнікам, як пазбегнуць небяспекі дома, пагаварылі аб першасных сродках пажаратушэння і пра небяспечныя палы сухой расліннасці.

Экскурсія ў пажарную часць. Бабруйск. Экскурсія ў пажарную часць. Бабруйск. Экскурсія ў пажарную часць. Бабруйск. Экскурсія ў пажарную часць. Бабруйск. Экскурсія ў пажарную часць. Бабруйск. Экскурсія ў пажарную часць. Бабруйск.

иcтoчник: mogilev.mchs.gov.by