
иcтoчник: www.tribunapracy.by
Такую задачу ставілі перад сабой удзельнікі сумеснага пасяджэння раённай камісіі па працаўладкаванні незанятага насельніцтва і Савета грамадскага пункта аховы правапарадку Кавалёўскага сельвыканкама.
Мерапрыемства ў аграгарадку прайшло 26 лютага пад началам старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Старавойтавай з удзелам прадстаўнікоў упраўлення па працы, занятасці і сацабароне насельніцтва райвыканкама, аддзела ЖКГ, Бабруйскага РАУС, гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях і ААТ ´Неўскі-Агра´.
Члены пасяджэння абмеркавалі вынікі работы з катэгарыраванымі грамадзянамі па выкананні супрацьпажарнай бяспекі і правапарадку, а таксама лад жыцця і паводзіны асобаў, якія значацца на ўліку ва ўчастковай выканаўчай інспекцыі Бабруйскага РАУС, сем´і, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і з-за гэтага значацца на ўліку.
Сярод 17-ці жыхароў Кавалёўскага сельсавета, якія па запрашэнні прыйшлі на пасяджэнне, былі і абавязаныя асобы, і парушальнікі грамадскага парадку, і грамадзяне, якія грэбуюць правіламі супрацьпажарнай бяспекі - усе яны афіцыйна не працаўладкаваны. Прычыны апошняга называлі розныя, найбольш распаўсюджаная - злоўжыванне спіртнымі напоямі.
Тым з запрошаных, хто са шкоднай звычкай завязаў або хто, не працуючы цягам часу, выказаў намер да гэтага - члены раённай камісіі выдалі накірункі для далейшага працаўладкавання ў ААТ ´Неўскі-Агра´ і ААТ ´Белшына´, адзін вясковец выказаў жаданне заняцца рамесніцтвам, іншыя патлумачылі, што вядуць хатнюю гаспадарку.
Сяльчанам нагадалі аб правілах супрацьпажарнай бяспекі, недапушчэнні правапарушэнняў. Іх паводзіны, па словах Ірыны Старавойтавай, застаюцца на кантролі грамадскіх супольнасцяў.
Алена КАРПЕНКА.