![На камісіі абмеркавалі дэмаграфічную бяспеку насельніцтва. На камісіі абмеркавалі дэмаграфічную бяспеку насельніцтва.](/LOI/images/article/site/news_9.jpg)
иcтoчник: www.tribunapracy.by
Чарговае пасяджэнне раённай камісіі па дэмаграфічнай бяспецы і фарміраванні здаровага ладу жыцця насельніцтва прайшло ў Бабруйскім райвыканкаме. Узначаліла работу камісіі намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Таццяна Варанко.
Члены камісіі абмеркавалі пытанні рэалізацыі мерапрыемстваў падпраграмы 5 ´Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі´ Дзяржаўнай праграмы ´Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека´ на 2021-2025 годы; правядзення ў 2024 годзе імунізацыі насельніцтва супраць грыпу на тэрыторыі раёна і жыццеўладкавання пацыентаў, якія знаходзяцца на ложках сястрынскага догляду ўчастковых бальніц Бабруйскай гарадской паліклінікі №2.
Па кожным з пытанняў выпрацаваны дакладныя меры рэагавання, здольныя пасадзейнічаць рэалізацыі пастаўленых мэт у накірунку дэмаграфічнай бяспекі насельніцтва раёна.
Алена КАРПЕНКА.