иcтoчник: mogjust.gov.by
Установай ´Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску´ ў рамках Плана сумесных арганізацыйных і практычных мерапрыемстваў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і папраўчай установы ´Выхаваўчая калонія № 2´ упраўлення ДВП МУС Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці праведзена выязная выстава на базе папраўчай установы для выхаванцаў і прадстаўнікоў ГА ´БРСМ´ прысвечаная генацыду беларускага народа ў гады Вялікай айчыннай вайны, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Установа ´Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску´ прадставіла дакументы Бабруйскай абласной камісіі садзейнічання ў працы Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і прычыненага імі ўрону грамадзянам, грамадскім арганізацыям, дзяржаўным прадпрыемствам і ўстановам Бабруйскай вобласці, БССР. Нельга чытаць гэтыя дакументы без болю ў сэрцы. Дакументы адлюстроўваюць усе тыя жахі, якія чынілі нямецка-фашысцкія захопнікі на тэрыторыі нашага горада. У дакументах і матэрыялах змяшчаюцца звесткі аб злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі горада Бабруйска ў перыяд акупацыі ў 1941-1944 гг.
Таксама прадстаўлены ўнікальны артэфакт - альбом малюнкаў і фатаграфій, які расказвае пра баявы шлях 54 бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Альбом створаны вайскоўцамі палка, якія абслугоўвалі баявыя самалёты, а ў вольныя гадзіны на старонках альбома якія ілюстравалі ратны шлях сваёй часткі ад першых дзён вайны да Перамогі ў траўні 45-го. У 1944 годзе 54 полк удзельнічаў у Мазыр-Калінкавіцкай і Бабруйскай аперацыях, наносіў бомбавыя ўдары па навале варожай жывой сілы і тэхнікі. Унікальны альбом захаваў і перадаў у архіў адзін з яго аўтараў, бабруйчанін Рабкоў Сяргей Яфімавіч.