иcтoчник: mogilev.mchs.gov.by
У рамках рэспубліканскай акцыі ´У цэнтры ўвагі - дзеці!´ Бабруйскія ратавальнікі актыўна праводзяць урокі бяспекі, навучальныя эвакуацыі, выступленні ў працоўных калектывах і на бацькоўскіх сходах.
На ўроках бяспекі хлопцам i дзяўчынкам нагадваюць універсальную формулу дзеянняў пры надзвычайнай сітуацыі - ´5 крокаў выратавання´. Таксама расказваюць аб правілах эвакуацыі і тлумачаць алгарытм дзеянняў пры выкліку ратавальнікаў па тэлефоне 101 або 112.
Дарослым работнікі МНС стараюцца перадаць свае веды і вопыт у сферы бяспекі і дастукацца да кожнага. Як і куды ўстанавіць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, як карыстацца вогнетушыцелем без шкоды для здароўя - пра гэта і многае іншае расказваюць ратавальнікі.
Пасля тэорыі пераходзяць да практыкі. Навучальная эвакуацыя дапаможа засцерагчы сябе і дзяцей у рэальнай надзвычайнай. Тут адыгрывае ролю ўсё: зладжанасць дзеянняў персанала, выкананне ўсіх правіл і адсутнасць панікі.






