Цялушскія школьнікі спаборнічалі ў ведах па бяспечнай жыццядзейнасці

Міжведамасная рэспубліканская акцыя ´Адзіны дзень бяспекі´ праходзіць у краіне з 20 лютага па 1 сакавіка. Яе задачы - фарміраванне ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем і інш. У Бабруйскім раёне ў гэтыя дні запланавана правядзенне разнастайных мерапрыемстваў па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, па навучанні дзяцей паводзінам бяспечнай жыццядзейнасці.

У Цялушскім ВПК ´Дзіцячы сад-СШ´ прайшоў ´Светлафорны рынг´ сярод вучняў 4-6-х класаў. Мерапрыемства наладзілі аддзел па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і раённы аддзел унутраных спраў пры садзеянні спецыялістаў Дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду па Магілёўскай вобласці. Праз выкарыстанне гульнёвай формы ўвагу школьнікаў (каманды ´Зебра´ і ´Светлафорыкі´) засяродзілі на правілах бяспечных паводзінаў пры перамяшчэнні па вуліцы, пераходу дарогі, у грамадскім транспарце, пры выкарыстанні электрапрыбораў, а таксама ў іншых сітуацыях, якія патрабуюць ад дзіцяці павышанай увагі.

- Раённым аддзелам па адукацыі запланавана правядзеннем трох значных мерапрыемстваў на тэму бяспечнай жыццядзейнасці. Наступнае пройдзе ў Глушанскім ВПК ´Дзіцячы сад-СШ´, дзе да нас далучыцца яшчэ гаррайаддзел па надзвычайных сітуацыях, а 26 лютага - анлайн-відэаўрок бяспекі для старшакласнікаў раёна з удзелам усіх зацікаўленых службаў. Імкнемся зрабіць сустрэчы з дзецьмі не толькі выхаваўчымі, але цікавымі і запамінальнымі, - адзначыла метадыст аддзела па адукацыі, спорце і турызму Вікторыя Шунько.

Старшы дзяржаўтаінспектар аддзела ДАІ Бабруйскага РАУС Ігар Чарноў пры падвядзенні вынікаў конкурсу - каманды набралі па аднолькавай колькасці балаў - парэкамендаваў дзецям абмеркаваць набытыя веды з бацькамі і сябрамі. Інспектар Бабруйскага МРА філіяла ўстановы ´Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд´ Ганна Жаўняровіч заклікала памятаць, што парушэнне правілаў электрабяспекі можа прывесці да трагічных наступстваў.

У заключэнні мерапрыемства Вікторыя Шунько, Ігар Чарноў, інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Кацярына Буднік і Ганна Жаўняровіч уручылі школьнікам флікеры, раздатачны матэрыял па тэмах прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і электрабяспекі, а таксама салодкія падарункі.

Цялушскія школьнікі спаборнічалі ў ведах па бяспечнай жыццядзейнасці Цялушскія школьнікі спаборнічалі ў ведах па бяспечнай жыццядзейнасці Цялушскія школьнікі спаборнічалі ў ведах па бяспечнай жыццядзейнасці Цялушскія школьнікі спаборнічалі ў ведах па бяспечнай жыццядзейнасці Цялушскія школьнікі спаборнічалі ў ведах па бяспечнай жыццядзейнасці Цялушскія школьнікі спаборнічалі ў ведах па бяспечнай жыццядзейнасці

Да слова сказаць, акцыя ´Адзіны дзень бяспекі´ праходзіць у краіне двойчы на год - у лютым і верасні.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

иcтoчник: www.tribunapracy.by