Работа з нованароджанымі цялятамі, захаванасць буйной рагатай жывёлы: жывёлаводы раёна абмеркавалі тэхналагічныя пытанні

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

На базе МТФ ´Плёсы´ ААТ ´Міхалёўская Ніва´ прайшоў раённы семінар-вучоба па жывёлагадоўлі пад кіраўніцтвам начальніка упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандра Каўраніна. Удзел у семінары прынялі галоўны ветурач раёна Аляксандра Грэбіневіч і начальнік філіяла РУСПП па племянной справе Магілёўскага Дзяржплемпрадпрыемства Наталля Кароця.

Адкрываючы семінар, Аляксандр Каўранін засяродзіў увагу на недахопах у рабоце з нованароджанымі цялятамі і захаванасцю буйной рагатай жывёлы. А таму з работнікамі галіны: намеснікамі кіраўнікоў сельгасарганізацый па жывёлагадоўлі, галоўнымі зааветспецыялістамі і загадчыкамі малочна-таварных аб´ектаў у форме адкрытага дыялогу абмеркавалі тэхналагічныя аспекты вырошчвання маладняку, у прыватнасці цялят да 3-хмесячнага ўзросту. Заакцэнтавалі ўвагу на адным з асноўных тэхналагічных момантаў - выпайцы нованароджаных цялят малозівам, прадугледзеўшы такія важныя параметры, як якасць і колькасць малозіва, своечасовасць і гігіена працэсу выпайкі, а таксама на правядзенні неабходных мерапрыемстваў пасля з´яўлення цяляці.

Там жа былі агучаны патрабаванні да дэзінфекцыі малочнага абсталявання, у тым ліку пастэрызатараў. Адлюстраваны моманты, звязаныя з чарговасцю выпайкі. Асобна была засяроджана ўвага на пытанні кантролю за выпайкай - правядзенні на трэція суткі жыцця цяляці адбору проб крыві для даследавання на ўтрыманне імунаглабулінаў. Галоўны ветурач ААТ ´Міхалёўская Ніва´ Максім Харытонаў на практыцы прадэманстраваў правілы адбору малозіва, вызначэння яго якасці, захавання і выпайкі.

Работа з нованароджанымі цялятамі, захаванасць буйной рагатай жывёлы: жывёлаводы раёна абмеркавалі тэхналагічныя пытанні Работа з нованароджанымі цялятамі, захаванасць буйной рагатай жывёлы: жывёлаводы раёна абмеркавалі тэхналагічныя пытанні

Аляксандра Грэбіневіч, разам з іншым, засяродзіла ўвагу на планах правядзення супрацьэпізаатычных мерапрыемстваў і выкананні схем лячэння і прафілактыкі маладняку.

Застаецца спадзявацца, што вышэйзгаданыя пытанні не застануцца ў сельгасарганізацыях па-за ўвагай і будуць прадпрыняты ўсе неабходныя меры па павелічэнні захаванасці маладняку буйной рагатай жывёлы, а адпаведна - вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі.

tribunapracy.by