
иcтoчник: mogilev.mchs.gov.by
Тэрыторыя ДУА ´Дзіцячы сад №108 г.Магілёва´ стала базай правядзення шырокамаштабнага прафілактычнага занятку ў рамках рэспубліканскай акцыі ´Бяспечнае дзяцінства´.
Як работнікі ўстановы, так і выхаванцы праверылі свае веды правілаў пажарнай бяспекі і атрымалі важныя парады ад ратавальнікаў. Паўтарэнне асноўных правілаў паводзін у зімовы перыяд - у прыярытэце. Небяспека тонкага лёду, піратэхнічных вырабаў, цюбінгаў і санак, пакіданне электрапрыбораў без нагляду, пакіданне ў даступным для дзяцей месцы вострых прадметаў, бытавой хіміі і многае іншае абмеркавалі ратавальнікі з маленькімі чамучкамі.
Вядома ж, не засталася без увагі і дэманстрацыя пажарнай тэхнікі, што выклікала буру станоўчых эмоцый у дашкалят. Лепш адзін раз убачыць, што сто разоў пачуць. Так работнікі МНС прадэманстравалі, да чаго можа прывесці не выкананне правілаў пажарнай бяспекі напярэдадні Новага года, ´патушыўшы´ сапраўдную елку. Жадаючыя таксама маглі прымерыць форму і адчуць сябе сапраўднымі выратавальнікамі.





