иcтoчник: mogilev.mchs.gov.by
У рамках рэспубліканскай акцыі ´З клопатам аб бяспецы малой радзімы´ магілёўскія ратавальнікі праводзяць пажарна-прафілактычную работу з пажылымі грамадзянамі на рынках горада.
Работнікі Магілёўскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях нагадваюць правілы бяспекі і даюць кансультацыі па падтрыманні ў пажарабяспечным стане домаўладанняў пенсіянераў.
Ратавальнікі расказваюць аб недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці, аб неабходнасці рамонту пячнога ацяплення напярэдадні ацяпляльнага сезону.