Гутарка ў рамках акцыі АСВОД ´Бяспека на вадзе - паўсюдна і ўсюды!´.

иcтoчник: mogjust.gov.by

24 красавіка 2024 года ва ўстанове ´Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве´ начальнікам Крычаўскай выратавальнай станцыі Паўлам Лук´янавым была праведзена гутарка ў рамках акцыі АСВОД ´Бяспека на вадзе - паўсюдна і ўсюды!´. Начальнік Крычаўскай выратавальнай станцыі расказаў супрацоўнікам установы аб правілах бяспечнага адпачынку каля вады, а таксама аб правілах купання ў вадаёмах. Напрыканцы Павел Лук´янаў нагадаў аб тым, што вада - падступная і небяспечная, а там, дзе моцная плынь, наогул да вады набліжацца нельга! Дзеці павінны купацца толькі ў бяспечным месцы і пад наглядам дарослых.