´Спадчына роднага краю´. Магілёў

иcтoчник: mogilev.mchs.gov.by

Сёння маладыя работнікі Магілёўскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях на чале з начальнікам аддзела Вячаславам Башарымавым наведалі музейны гісторыка-пазнавальны комплекс ´Спадчына роднага краю´, які функцыянуе на базе Магілёўскага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа.

Музейны комплекс, прысвечаны Году гістарычнай памяці, дазваляе далучыцца да гераічнага і гістарычнага мінулага, культуры нашага народа. Ен распавядае пра гісторыю, традыцыі, народную творчасць і дасягненні жыхароў Магілёўскай зямлі.

На выратавальнікаў зрабілі велізарнае ўражанне гістарычныя матэрыялы, карціны і фотаздымкі экспазіцый, а таксама экспанаты, створаныя рукамі саміх навучэнцаў і педагогаў каледжа. Асаблівую падзяку наведвальнікі музея выказалі экскурсаводу, аповед якога дэманструе дасведчанага спецыяліста, зацікаўленага сваёй справай.

´Спадчына роднага краю´. Магілёў ´Спадчына роднага краю´. Магілёў ´Спадчына роднага краю´. Магілёў ´Спадчына роднага краю´. Магілёў ´Спадчына роднага краю´. Магілёў ´Спадчына роднага краю´. Магілёў