Надышоў час уборкі ўраджаю.

Некаторыя сельгасарганізацыі за гэтую справу ўзяліся яшчэ на мінулым тыдні. Рабілі пракосы на пасевах, вялі абкоску палёў, даючы магчымасць раслінам прасушвацца.

У філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´ на дзень пятніцы вялася паўнавартасная ўборка азімага рапсу. На полі заўважылі 5 адзінак тэхнікі. На камбайнах працавалі Юрый Макавееў з памочнікам Дзмітрыем Бялоўскім, Уладзімір Юшкевіч з Яўгенам Леваненка і Віктар Крычко з Анатолем Гацко. МАЗамі кіравалі Яўген Дудаль і Віктар Ступень.

- Сітуацыя такая, што верхні ярус струкоў азімага рапсу паспеў, праз дзень-паўтара яны стануць трэскацца і высыпацца. Надвор´е ж наступных дзён і нават тыдня, як сведчыць прагноз, абяцае быць дажджлівым, таму вырашылі не рызыкаваць, сабраць ураджай, каб не дапусціць страт, - адзначыў дырэктар філіяла Міхаіл Стрыжэўскі, якога засталі на рапсавым полі. - Ужо колькі машын накіравалі на Бабруйскі завод раслінных алеяў у лік дзяржзаказу (неабходна паставіць 280 тон масланасення). Астатні ўраджай збіраемся прадаць ім жа: і лагістыка выдатная, і цана задавальняе.

У свіране на мехдвары гаспадаркі ў гэты дзень былі задзейнічаны дзве ўстаноўкі АВС-25, дзякуючы якім - не без удзелу работнікаў - вялася першасная ачыстка рапсу: ад прымясяў і пустазелля. Пасля гэтага чорнае золата накіроўвалася на камбінат хлебапрадуктаў на дасушку, адтуль - на завод раслінных алеяў.

Надышоў час уборкі ўраджаю.

Андрэй Кавальчук, Аляксей Вільчык, Алена Друзік і Наталля Харанека - на ачыстцы насення рапсу

Па стане на раніцу ўчарашняга дня азімы рапс у ´Чырвоным харчавіку АграСэрвісе´ быў убраны з плошчы 226 га (пасеяна 250 га), намалочана 433 тоны масланасення.

Надышоў час уборкі ўраджаю.

Першасная ачыстка рапсу

Ужо каторы год з перавозкай ураджаю сельгасарганізацыі дапамагае індывідуальны прадпрымальнік Дзмітрый Дзяменцьеў са сваёй тэхнікай. Дзмітрый Максімавіч - з колішніх перадавікоў колішняга ´Прагрэсу´, прывык працаваць на сумленне, і цяпер, па словах дырэктара Стрыжэўскага, з пастаўленай задачай спраўляецца гэтак жа выдатна.

Надышоў час уборкі ўраджаю.

Дзмітрый Максімавіч Дзяменцьеў

Не за гарамі масавая ўборка хлябоў - збажыны і зернебабовых. Іх раёну трэба ўбраць з плошчы 16 тысяч гектараў. Плюс да гэтага - прыкладна 3 500 га кукурузы на зерне. У гаспадарках праводзяць абследаванне пасеваў, сочаць за вільготнасцю зерня, каб пачаць жніво ў аптымальны для гэтага час. У радзе гаспадарак праводзяць абкоску хлебных ніў, зерне сплюшчваюць, закладваюць у поліэтыленавыя рукавы для працяглага захавання на корм жывёле. На асобных участках, у радзе гаспадарак, праводзіцца дысікацыя пасеваў - апрацоўка гліфасатамі за 10 дзён да пачатку ўборкі, што садзейнічае зніжэнню вільготнасці зерня, барацьбе з пустазеллем.

А ўжо пры вільготнасці 20-22% (падыход, як паведамілі ў райсельгасхарчы, індывідуальны) можна будзе пачынаць масавую малацьбу.

- Да ўборкі збажыны гатовы і сельгастэхніка, і людзі, - адзначыў намеснік начальніка райсельгасхарчу па механізацыі Аляксандр Каўранін. - Да той тэхнікі, што мелася ў раёне для гэтых мэт, сёлета прыбавяцца яшчэ два (набываюцца ў лізінг) зернеўборачныя камбайны КЗС-1218А-1 ´Палессе´: у ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ і ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´ - усяго іх будзе 55. Гатовы да работы таксама і зернесушыльныя комплексы.

Цяпер галоўнае для сельгасвытворцаў - спрыяльнае надвор´е. Сумныя вынікі, да якіх прывяла непагадзь мінулых выхадных - трывалае пацверджанне таго, наколькі залежыць раслінаводства ад надвор´я. У выніку дажджу з градам, як паведамілі ў райсельгасхарчы, у ноч з суботы на нядзелю ў ´Гіганце´ адбылася гібель азімага рапсу на плошчы болей за 200 га, пашкоджаны бульбяныя палеткі. У ААТ ´Неўскі-Агра´ пашкоджана 400 га кукурузы, каля 170 га пасеваў цукровых буракоў, звыш 100 га азімага рапсу.

У цэлым па раёне азімы рапс неабходна ўбраць на плошчы 2 368 гектараў. Убрана, па апошніх дадзеных, 328 га, намалочана 558 тон масланасення. На ўборку культуры адводзіцца прыкладна 10 дзён.

Зерне плануецца дасушваць. У каго такой магчымасці няма - адразу пастаўляюць на ААТ ´Бабруйскі завод раслінных алеяў´. У СВК ´Гігант´ маецца ўласная рапсавая лінія для перапрацоўкі ўраджаю.

- У першую чаргу імкнемся выканаць дзяржзаказ, - гаворыць начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Віктар Садоўскі, - а гэта 1 700 тон масланасення.

Працягваецца ў раёне і нарыхтоўка корму, у прыватнасці сена з траў другога ўкосу. На сёння яго маецца звыш 4 000 тон, болей за 61 000 тон пакладзена сенажу. У разліку на ўмоўную галаву жывёлы ў цэлым па раёне нарыхтавана 10,8 ц к. адз., што болей, чым за адпаведны перыяд мінулага года.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by