Пра Беларусь і беларусаў Пра Беларусь і беларусаў

3 ліпеня да самага ўрачыстага і кранальнага свята - Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - ў ЦГБ імя М. Горкага адбылася акцыя ´Пра Беларусь і беларусаў´. На працягу дня ўсе наведвальнікі бібліятэкі атрымалі магчымасць паглядзець фільм ´Беларусь, которую стоит увидеть´. Прыгожая беларуская прырода, рэкі, азёры, лясы, старажытныя замкі - усё гэта вабіць не толькі беларусаў, але і турыстаў з розных краін. Вельмі карысна пабываць у розных куточках беларускай зямлі, але заўсёды прыемна вяртацца дадому, ў наш родны Бабруйск, самы лепшы горад на Планеце.

Каля бібліятэчнай выстаўкі ´Цікавінкі аб Беларусі´ можна было адказаць на цікавыя пытанні віктарыны ´Спасцігаем жыцця таямніцы´ па гісторыі, традыцыях беларускага народа, творчасці вядомых беларускіх пісьменнікаў.

Падчас гульні ´Смак беларускай мовы´ многія ўдзельнікі адкрылі дагэтуль невядомыя словы беларускай мовы. Напрыклад, вельмі смачна гучыць назва такой духмянай і карыснай ягады - суніцы.

иcтoчник: bobruisk-library.by