Пра надвор´е.

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага. 26 чэрвеня ў народным календары Акуліна. Іншая назва - Акуліна Грачышніца. Прысвятак вызначае тэрміны сяўбы грэчкі. А яшчэ ў гэты дзень прыкмячалі: раніцай кветкі і травы пахнуць мацней, чым звычайна - хутка пойдзе дождж. Певень заспяваў раней за 9 гадзін вечара - да дажджу.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Бабруйску ў 2014 годзе - крыху больш за 2 градусы цяпла, а самы цёплы дзень у 2016 - у Пінску тэрмометры паказалі 33 з паловай градусы цяпла.

иcтoчник: www.tvr.by