Цяляты з меткай на ілбе.

Цяляты ´з сямёркай´ на ілбе вось ужо каторы год з´яўляюцца на свет у некаторых раённых сельгаспрадпрыемствах.

- Справа ў спермапрадукцыі, атрыманай ад бычка, набытага дзяржплемпрадпрыемствам яшчэ ў 2013 годзе ў Расійскай Федэрацыі, - тлумачыць гісторыю незвычайных метак у жывёлы намеснік начальніка па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Кісялёў.

- Сам набыты бычок такой асаблівасці не меў, а вось узяты ад яго для замарозкі насенны матэрыял - спрацавалі гены -

´сямёркі´ час ад часу выдае, прыводзячы ў захапленне жывёлаводаў.

Цяляты з такой своеасаблівай меткай на ілбе, як ён адзначыў, можна сустрэць у такіх раённых сельгасарганізацыях як ААТ ´Неўскі-Агра´, ´Міхалёўская Ніва´, СВК ´Гігант´.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by