Вытворчасць малака ў лічбах.

За пяць месяцаў бягучага года вытворчасць малака ў сельгасарганізацыях раёна склала 14 093,8 т ці 115% да адпаведнага перыяду мінулага года, рэалізацыя - 12 641 т (118%).

Удой малака на адну карову за перыяд са студзеня па май склаў у цэлым па раёне 1 603 кг (+190 кг). У філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік´ ад рагулі за 5 месяцаў у сярэднім ўзялі 2 949 кг (+306 кг), у філіяле ´Варатынь´ - 2 771 кг (+716), у ААТ ´Міхалёўская Ніва´ - 1 635 кг (+682), ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´ - 1 326 кг (-383 кг), ААТ ´Неўскі-Агра´ - 1 301 кг (+60 кг), у СВК ´Гігант´ - 1 091 кг (-98 кг), ААТ ´Стасеўка´ - 1 044 кг (+309 кг). Найніжэйшыя ўдоі ў БААТ ´Аграмашсервіс´ і ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ - адпаведна 937 кг (+55 ) і 964 (+303 кг).

Алена КАРПЕНКА. Фота з архiву.

иcтoчник: www.tribunapracy.by