У БААТ ´Аграмашсервіс´ нарыхтоўваюць травяны корм.

Каб забяспечыць ім жывёлу пад поўную патрэбу, гаспадарцы сёлета аднаго толькі сенажу неабходна занатаваць каля пяці тысяч тон.

- Менавіта гэтым з пачатку корманарыхтоўкі якраз і займаемся, - кажа галоўны аграном сельгасарганізацыі Андрэй Рыгоравіч Чорны. - На сёння дадзенага віду корму ў траншэі і плёнку нарыхтавана прыкладна 70 працэнтаў ад патрэбы, і гэтая работа працягваецца, адначасова бярэмся за сена. Да таго ж штодня каля 40 тон свежаскошанай травы пастаўляецца на падкормку жывёле.

У БААТ ´Аграмашсервіс´ нарыхтоўваюць травяны корм.

Учора за касьбой травастою на сенажаці паблізу в. Ясны Лес мы засталі Мікалая Віктаравіча Каўраніна. Яго трактар з касілкай КДН-210 убачылі яшчэ з аўтадарогі. Пасля некаторага правяльвання траву збіраліся спрэсаваць у рулоны. Мікалай Віктаравіч, нягледзячы на тое, што другі год на пенсіі (ільготнай - за плячыма 33 гады працы ў прафесіі), дома сядзець не збіраецца.

У БААТ ´Аграмашсервіс´ нарыхтоўваюць травяны корм.

- Работа механізатарская, зразумела ж, нялёгкая, - дзеліцца ён. - Але ж і дома сядзець не хочацца: сярод людзей весялей. Што да корманарыхтоўкі, то яе, асабліва ў апошнія гады, ускладняе спякота. Ды нічога, працуем, разумеем: ёсць жывёла - трэба каб быў і корм.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by