Перамогі юных даследчыкаў Перамогі юных даследчыкаў

Вікторыя Гашко

Трое вучняў нашага раёна ўвайшлі ў лік пераможцаў ХVIII практычнай канферэнцыі даследчых работ навучэнцаў і студэнтаў ´Інтэлект´, якая прайшла 21 мая.

На канферэнцыю было прадастаўлена 29 работ рознай тэматыкі. Працавалі 6 секцый: грамадазнаўства, гісторыі, фізікі, натуральна-матэматычная, славянскай філалогіі, замежных моў. Пераможцы секцый атрымалі дыпломы і прызы.

Перамогі юных даследчыкаў

Ксенія Патаповіч

Сярод узнагароджаных - вучаніца 8 класа Бортнікаўскага вучэбна-педагагічнага комплекса яслі-сад-сярэдняя школа Вікторыя Гашко (настаўніца - Аксана Пятроўна Бусел), якая па выніках удзелу ў секцыі замежных моў узнагароджана дыпломам 3-й ступені.

Перамогі юных даследчыкаў

Дзіяна Тарасевіч

9-класніца Дзіяна Тарасевіч з Міхалёўскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа (настаўніца - Тамара Васільеўна Кандрацьева) і навучэнка 7 класа Туголіцкай сярэдняй школы Ксенія Патаповіч (настаўніца - Людміла Уладзіміраўна Емяльянава) удастоены грамат за работу ў секцыях гісторыі і грамадазнаўства адпаведна.

Алена КАРПЕНКА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by