Цялушкам выпас на карысць.

Ужо каторы год частка маладняку філіяла ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ выпасаецца на працягу лета ў ваколіцах пас. Туголіца. Адлегласць, на якую жывёле даводзіцца ´перасяляцца´, немалая. Аднак рашэнне, як кажуць у ´Варатыні´, таго вартае. У мінулым годзе тут выпасалася звыш 300 галоў буйной рагатай жывёлы, прывагі за сезон склалі 14 т 670 кг.

- Шчыльнасць жывёлы ў нас вялікая, уласных плошчаў для выпасу недастае, а трэба ж яшчэ і на зіму запас корму зрабіць, - тлумачыць сітуацыю в.а. кіраўніка спраў філіяла ´Варатынь´ Аляксандр Парахневіч. - Адсюль і прынята такое рашэнне.

Цялушкам выпас на карысць.

Маладзенькія цялушкі, што маладзенькія дзяўчаты - імкнуцца трапіць у фотааб´ектыў

Сёлета на туголіцкіх прасторах набіраюцца вагі 260 цялушак на дарошчванні. Прычым, траву сабе будучыя рагулі шукаюць не абы-дзе, а ў межах вызначанай ´клеткі´ адпаведнага памеру (франтальны метад выпасу, які дазваляе якасна распарадзіцца пашай), выходзіць за якую жывёле не дазваляе электрычны пастух. Пасля ´асваення´ аднога такога загону цялушкі перамяшчаюцца ў загадзя падрыхтаваны другі, затым у яшчэ адзін і яшчэ. За суткі, па словах пастухоў, статак з´ядае каля чатырох клетак. Акрамя травы, у рацыёне жывёлы - соль, мел і вада. Каб апошняя не выводзілася, за пастухамі замацаваны трактар з бочкай для перавозкі вадкасці. У цёплае надвор´е вада ў цялушак, па словах пастухоў, ідзе ´на ўра´ - выпіваюць да трох ёмістасцяў-бочак, яшчэ адна падвозіцца да месца начной дыслакацыі скаціны - драўлянай загарадкі.

Цялушкам выпас на карысць.

Загон для ночы

Глядзець статак прызначаны чатыры пастухі. Працуюць маладыя людзі ў змены - па два чалавекі двое сутак праз двое. Жывёла на выпасе знаходзіцца ад пяці раніцы да дзевятай гадзіны вечара. На пастухах жа - і кантроль у начны час.

Цялушкам выпас на карысць.

На вадапоі

- Работы хапае, - дзеліцца Сяргей Акуліч (з напарнікам Сяргеем Філанцом яны толькі-толькі заступілі на змену, змяніўшы на пасту Сяргея Фіневіча і Уладзіслава Грыдасава), - агледзець цялушак, сачыць за вадой, рабіць клеткі, падправіць электрапастух... Але ж яна на прыродзе. Калі надвор´е, як сёння, радуе - і справы ладзяцца, і дзень, а там і змена праходзяць незаўважна.

Цялушкам выпас на карысць.Сяргей Акуліч пасля агляду электрапастуха
Цялушкам выпас на карысць.

Сяргей Філанец - пастух са стажам, на туголіцкіх прасторах - трэці год

За красавік у філіяле ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме склалі 737 г. Другі па велічыні паказчык у жывёлаводаў СВК ´Гігант´ - 671 г, у цэлым па раёне - 510 г.

Алена Карпенка. Фота аўтара.

иcтoчник: www.tribunapracy.by