Падзяка за працу.

Прыняць удзел у кожнай добрай ініцыятыве, не пакінуць без увагі ніводнае працоўнае дасягненне, падзякаваць тым, хто на перадавой сельгасвытворчасці - такую задачу ставіць і цвёрда яе прытрымліваецца Бабруйскі райкам Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.

У гэтых мэтах у панядзелак старшыня райкама прафсаюза Надзея Дудаль і начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віктар Садоўскі наведалі філіял ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік´, ААТ ´Неўскі-Агра´ і ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´, уручылі перадавікам вытворчасці, тым, хто дасягнуў высокіх паказчыкаў на веснавых палявых работах, Лісты ўдзячнасці і каштоўныя падарункі ад прафсаюзнай арганізацыі.

- Практыку адзначаць лепшых работнікаў галіны будзем працягваць, - гаворыць Надзея Дудаль. - Некалькі раней удзячнасці і прадуктовыя наборы ўручылі жывёлаводам, чые паказчыкі заслугоўваюць быць перанятымі. Спадзяемся, што нашая ўвага стане дадатковым стымулам для людзей працаваць з максімальнай выкладкай і самааддачай.

Падзяка за працу.

Віктар Садоўскі, Васіль Юшкевіч з філіяла ´Харчавік-Агра´ і Надзея Дудаль

Падзяка за працу.

Юрый Канаплёў, трактарыст-машыніст ААТ ´Неўскі-Агра´ (у цэнтры)

Падзяка за працу.

Канстанцін Шашкоў з ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´

Віктар Садоўскі заакцэнтаваў увагу герояў дня на значнасці механізатарскай работы і неацэнным укладзе, які яны ўносяць сваёй працай дзеля забеспячэння харчовай бяспекі краіны.

З улікам таго што добрая праца павінна і добра аплачвацца, прадстаўнікі прафсаюзаў і райсельгасхарчу пацікавіліся разлікам за работу ў выхадныя дні, памерам заработнай платы механізатараў, своечасовасцю яе выплаты. Прадэманстраваўшы дасведчанасць у гэтым пытанні, узнагароджаныя выказалі задаволенасць заробкам.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by