Бабруйскі гандлёвы центр далучаны да Кіраўскага райспажыўтаварыства.

УП ´Бабруйскі гандлёвы цэнтр´, у структуру якога з 2014 года ўваходзіла Бабруйскае райспажыўтаварыства, днямі далучаны да райста суседняга Кіраўскага раёна.

Рэарганізацыя бабруйскага прадпрыемства адбылася на падставе рашэння Магілёўскага аблспажыўсаюза ў мэтах аптымізацыі структур спажывецкай кааперацыі.

Цяпер на Бабруйшчыне будзе адасобленае структурнае падраздзяленне аб´яднанага Кіраўскага райспажыўтаварыства.

Якія змены ад рэарганізацыі чакаюць наш раён? Намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Марына Тарэлкіна заўважае, што асабліва ніякіх - скарачэння гандлёвых кропак і супрацоўнікаў не плануецца. Што тычыцца падаткаў, то як і раней, у даход раённага бюджэту будуць залічвацца падаходны падатак з заработнай платы работнікаў, якія працуюць у гандлёвых аб´ектах раёна, а таксама падаткі на ўласнасць.

иcтoчник: www.tribunapracy.by