Героя Сацпрацы павiншавалi з Днём нараджэння i Першамаем.

Так ужо сталася - і гэта здаецца сімвалічным - што Дзень нараджэння (сёлета - 88-мы) Героя Сацыялістычнай Працы, жыхаркі в. Забалацце нашага раёна Александрыны Рыгораўны Сакун супаў з Днём працы.

Напярэдадні значных для колішняй перадавой даяркі калгаса ´Перамога´ дат імянінніцу, шаноўнага ў раёне чалавека павіншавалі старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, намеснік старшыні Таццяна Варанко і старшыня Бабруйскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль.

Героя Сацпрацы павiншавалi з Днём нараджэння i Першамаем.

Аляксандр Мікалаевіч і ўсе прысутныя павіншавалі заслужанага жывёлавода са святамі, падзякавалі ёй за нялёгкую працу на карысць Бабруйшчыны і роднай Беларусі, пажадалі здароўя, аптымізму, цеплыні родных, уручылі кветкі і падарункі.

Героя Сацпрацы павiншавалi з Днём нараджэння i Першамаем.

Працоўнае жыццё Александрыны Рыгораўны было, як яна сама кажа, цяжкім, але насычаным перамогамі, яскравым. Акрамя звання Героя Сацыялістычнай Працы, колішняя перадавая даярка была ўзнагароджана двумя ордэнамі Леніна, з´яўлялася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by