У Дзень жывелавода падарункі - лепшым працаўнікам.

У Дзень жывёлавода, які праводзіцца ў раёне 12 чысла кожнага месяца, работнікі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама сустракаюцца з калектывамі ферм, падводзяць вынікі работы за месяц, ставяць задачы на наступны, пры неабходнасці - вырашаюць існуючыя пытанні.

Не застаецца ў баку ад галоўнай задачы сельгасвытворцаў - павелічэння вытворчасці малака і мяса, прафсаюз. У межах дня жывёлавода Бабруйскі райкам прафсаюза работнікаў АПК праводзіць прафсаюзную акцыю ´Наш жывёлавод´ - правярае ўмовы працы і адпачынку работнікаў жывёлагадоўчай галіны, налічэнне ім заробку, лепшых з лепшых працаўнікоў узнагароджвае Лістамі ўдзячнасці і падарункамі.

У Дзень жывелавода падарункі - лепшым працаўнікам. У Дзень жывелавода падарункі - лепшым працаўнікам. У Дзень жывелавода падарункі - лепшым працаўнікам.

У гэтых мэтах сёння старшы інспектар вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Наталля Мікалаеўна Кароця і старшыня Бабруйскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль уручылі ўзнагароды і прадуктовыя наборы працаўнікам МТФ в. Емяльянаў Мост і в. Багушоўка ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´, МТК в. Стасеўка ААТ ´Стасеўка´, фермы па дарошчванні буйной рагатай жывёлы в. Раксалянка і МТК пас. Юбілейны ААТ ´Саўгас Кісялевічы´.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

иcтoчник: www.tribunapracy.by