У аснове вытворчасці малака - чалавечы фактар.

Што б хто ні казаў, а асноўны ўплывовы фактар, ад якога залежаць вынікі работы ў жывёлагадоўлі, - чалавечы. Назірала гэта і па дзяцінстве-юнацтве - вытворчыя паказчыкі матулі-перадавіка амаль заўжды пераўзыходзілі іншых. І цяпер, падчас наведвання жывёлаводчых аб´ектаў, размоў з кадрамі ўсіх узроўняў ды і апошняга галіновага семінару-нарады з удзелам загадчыкаў малочна-таварных ферм, комплексаў, зааветспецыялістаў сельгасарганізацый, які прайшоў на базе філіяла ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ ў мінулы аўторак.

Скажаце - перабольшваю? Магчыма. Але не ведаць кіраўніку малочнага аб´екта вынікаў работы за год, калі на календары другая палова студзеня, значыць - не аналізаваць сітуацыю, не выпраўляць хібы, не імкнуцца палепшыць справы. Не кажучы ўжо пра пагарджэнне (пры ўсёй магчымасці не пагарджаць) тэхналагічнымі патрабаваннямі да вытворчага працэсу. Ачышчаць фільтрам, прызначаным для сырадою, не цёплае, як таго патрабуе тэхналогія, а халоднае малако; не прапаноўваць рагулям пасля ацёлу неабходны раствор для аднаўлення арганізму пры тым, што ўсё неабходнае для гэтага маецца; не рассартоўваць дойны статак па перыядах і не мець індывідуальнага падыходу да рацыёнаў кармлення жывёлы - гэта толькі невялікі пералік выяўленых парушэнняў, якія на МТФ не павінны рабіць: дзеля нарошчвання вытворчасці і продажу малака, паляпшэння дабрабыту гаспадаркі і калектыву. Між тым па выніках 2019 года, як было многімі адзначана, дапушчана зніжэнне па ўсіх вытворчых паказчыках.

- Сутнасць у тым, што пераважная частка нормаў, якія не выконваюцца, - не патрабуе дадатковых грашовых унёскаў, - адзначыў намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў. - Дастаткова добрай арганізацыі вытворчага працэсу і кантролю за ім з боку тых, на каго ўскладзены гэтыя абавязкі, і зацікаўленасці ў выніках работы спецыялістаў галіны.

У аснове вытворчасці малака - чалавечы фактар. У аснове вытворчасці малака - чалавечы фактар. У аснове вытворчасці малака - чалавечы фактар. У аснове вытворчасці малака - чалавечы фактар. У аснове вытворчасці малака - чалавечы фактар. У аснове вытворчасці малака - чалавечы фактар.

Небеспадстаўнасць вышэй сказанага аргументавалася фактамі. Завастраючы ўвагу на праблемах аднаўлення статку ў радзе сельгасарганізацый, начальнік Бабруйскага філіялу Магілёўскага племпрадпрыемства Раіса Кавалёва прывяла ў прыклад МТФ в. Доўгі Клін ´Варатыні´, дзе дзякуючы намаганням тэхніка-асемянатара Сяргея Архіпенкі за два гады ўдалося значна павялічыць выхад цялят на 100 галоў кароў (з 70 да 102).

Практычная частка прайшла на малочна-таварным комплексе гаспадаркі, дзе ўдзельнікам семінару прадэманстравалі прыгатаваную кормасумясь для рагуль розных фаз. Была заакцэнтавана ўвага на відавой паслядоўнасці загрузкі корму, што таксама ўплывае на аб´ёмы малака. У прыватнасці на тым, што канцэнтраваны корм варта загружаць толькі пасля грубага, апошні - таксама ў вызначанай паслядоўнасці. На неабходнасці строгага падыходу да графіка кармлення жывёлы.

Пасля абмеркавання гэтых і іншых актуальных пытанняў галіны Аляксандр Кісялёў яшчэ раз заклікаў прысутных быць дырыжорамі на сваіх вытворчых аб´ектах - задаваць тон рабоце, дамагацца ад кіраўнікоў гаспадарак рашэння пытанняў іх кампетэнцыі, кіравацца ў рабоце станоўчым прыкладам калег, у прыватнасці - філіяла ´Варатынь´, дзе праходзіла мерапрыемства.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

иcтoчник: www.tribunapracy.by