Уладзімір Гацко сустрэўся з выбаршчыкамі

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко сёння правёў прыём грамадзян. Сустрэча з выбаршчыкамі прайшла ў Бабруйскім райвыканкаме.

За садзеяннем у вырашэнні праблемных пытанняў да дэпутата звярнуліся як бабруйчане, так і жыхары сельскіх населеных пунктаў. Пытанні датычыліся розных сфер жыццядзейнасці, у тым ліку медыцыны.

Падрабязнасці гэтага, а таксама аб размове дэпутата з журналістам газеты ´Трыбуна працы´ чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў ´раёнкі´.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

иcтoчник: www.tribunapracy.by