Аказвалі садзеянне ў працаўладкаванні

Камісія па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва, якая дзейнічае ў раёне на пастаяннай аснове, на мінулым тыдні правяла пасяджэнні на базе Слабадкоўскага і Хімоўскага сельвыканкамаў.

Сярод наведвальнікаў, якія звярнуліся ў камісію ў гэты дзень, былі ў асноўным тыя, хто выказаў жаданне заняцца рамесленай дзейнасцю. Грамадзянам была дадзена падрабязная кансультацыя з дакладнымі рэкамендацыямі адносна далейшых крокаў у гэтым накірунку: куды звярнуцца, якія мець пры сабе дакументы, як, куды і колькі плаціць падатку. Былі таксама і тыя, хто прыйшоў за садзеяннем у працаўладкаванні ў арганізацыі г. Бабруйска. Ім членамі камісіі было зноў жа дакладна патлумачана, якія меры прадпрыняць, каб вырашыць праблему з працаўладкаваннем.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

иcтoчник: www.tribunapracy.by