Надвор´е не перашкаджае палявым работам.

Таму гаспадаркі, дзе з падняццем зябліва ў вызначаны тэрмін не справіліся, працягваюць гэтым займацца - уносяць у глебу арганічныя ўгнаенні і рэшткі мінеральных, вядуць ворыўныя работы, а разам з тым нарыхтоўваюць і вывозяць на палі арганіку.

Гэта датычыцца філіяла ´Агракамбінат КХП´ ААТ ´Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў´, акцыянерных таварыстваў ´Міхалёўская Ніва´, ´Неўскі-Агра´, ´Саўгас Кісялевічы´, філіяла ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´. У некаторых гаспадарках завяршаюць з вапнаваннем кіслай глебы. У радзе - з ачысткай насення яравых збожжавых культур.

У сельгасарганізацыях, што спецыялізуюцца на вырошчванні бульбы, займаюцца яе рэалізацыяй. Пры наяўнасці пакупніка клубні рыхтуюць да продажу - яшчэ раз перабіраюць і змяшчаюць у сеткі. Тыя, якасць якіх не адпавядае патрабаванням, выкарыстоўваюць на корм жывёле або ўтылізуюць.

У СВК ´Гігант´ пад культуру сёлета было занята 400 гектараў, накапана без малога 7,5 тыс. тон, у ААТ ´Неўскі-Агра´ са 120 гектараў сабралі 2370 тон клубняў.

Сёлета ў раёне прыкметна павялічылі, у параўнанні з папярэднім годам, клінок азімай збажыны на зерне - з 6 да 10 тысяч гектараў. Аналіз паказаў, што, нягледзячы на рызыку, ураджайнасць азімых збожжавых культур вышэйшая за ўраджайнасць яравых, якія - асабліва ў апошнія гады - могуць пакутаваць ад недахопу вільгаці. Увесну таксама плануецца павялічыць плошчы пасеву кукурузы на зерне. У сельскагаспадарчым сезоне гэтага года, як адзначылі ў райсельгасхарчы, з аднаго круга ўзялі ў сярэднім па 83 цэнтнеры, што дае падставу разлічваць пры неабходным доглядзе і спрыяльным надвор´і на добры ўраджай і ў наступным годзе. Тым болей што, рыхтуючы глебу пад культуру, замест дэфіцытных мінеральных угнаенняў можна выкарыстаць арганічныя. Зноў жа - высокаякаснае насенне кукурузы на зерне і прэпараты па доглядзе пасеваў набываюцца цэнтралізавана.

Ці не шкодзіць азімым ´незімовае´ надвор´е? Як адзначыў начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення райсельгасхарчу Віктар Садоўскі, менавіта на гэтую пару сітуацыя яшчэ падкантрольная, хоць і стрэсавая для раслін. Аднак падаўжэнне нетыповых для зімы тэмператур можа прывесці да непрадказальнага. Гэта звязана з тым, што пры сярэднесутачнай тэмпературы плюс 5 і вышэй градусаў па Цэльсію ў азімых пачынаецца вегетацыя. Для ранняй вясны справа звычайная, для снежня, вядома ж, не.

Алена КАРПЕНКА. Фота мае ілюстрацыйны характар.

иcтoчник: www.tribunapracy.by