У Бабруйскім райвыканкаме прайшоў семінар па пытаннях аховы працы на вытворчасці

´Бяспека працы і прафілактыка вытворчага траўматызму, выкананне заканадаўства аб ахове працы. Арганізацыя і правядзенне перыядычных медаглядаў´ - семінар на гэтую тэму, арганізаваны для кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый Бабруйшчыны ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага райвыканкама пры садзеянні адпаведнай структуры Бабруйскага гарвыканкама, прайшоў у раённым выканаўчым камітэце ўчора.

Па словах галоўнага спецыяліста ўпраўлення па працы, занятасці і сацабароне Бабруйскага райвыканкама Сяргея Бусела, для нашага раёна сёлетні год у гэтым плане выдаўся надзвычай складаным.

- Ад пачатку студзеня ў раённых арганізацыях зарэгістравана 4 цяжкіх няшчасных выпадкі на вытворчасці і 7 - лёгкай ступені цяжкасці. Асноўная прычына, з-за якой яны здарыліся - асабістая няўвага пацярпелых. Аднак ёсць пытанні і да арганізацыі аховы працы на вытворчасці - недобрасумленнага падыходу некаторых наймальнікаў і адказных асоб да мерапрыемстваў па папярэджанні няшчасных выпадкаў, што недапушчальна, - адзначыў ён.

У Бабруйскім райвыканкаме прайшоў семінар па пытаннях аховы працы на вытворчасці У Бабруйскім райвыканкаме прайшоў семінар па пытаннях аховы працы на вытворчасці У Бабруйскім райвыканкаме прайшоў семінар па пытаннях аховы працы на вытворчасці У Бабруйскім райвыканкаме прайшоў семінар па пытаннях аховы працы на вытворчасці

Удзельнікі семінару заакцэнтавалі ўвагу на такіх значных пытаннях як выкананне патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства, арганізацыя і правядзенне перыядычных медаглядаў, ажыццяўленне грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях, расследаванне і ўлік няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Абмеркавалі сёлетнія звароты работнікаў арганізацый па пытаннях парушэнняў заканадаўства аб працы, што паступілі ў Бабруйскі міжраённы аддзел Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартаменту дзяржаўнай інспекцыі працы. Нямала ўвагі надалі парадку падрыхтоўкі работнікаў па пытаннях пажарнай бяспекі і праверкі іх ведаў у дадзенай сферы.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

иcтoчник: www.tribunapracy.by