Марку з нагоды 20-годдзя з дня падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы надрукавалі ў Бабруйску.

6 снежня ў Прадстаўніцтве пастаяннага камітэту Саюзнай дзяржавы ў Мінску адбылося ўрачыстае гашэнне маркі ´20 год з дня падпісання дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы´. У гэты ж дзень РУП ´Бабруйская ўзбуйнёная друкарня імя Непагодзіна´, якому выпаў гонар надрукаваць блок у 20 тысяч асобнікаў гэтай маркі, наведалі прадстаўнікі рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ (мерапрыемства ладзілася па ініцыятыве Нацыянальнага прэс-цэнтра Рэспублікі Беларусь): пацікавіліся падрабязнасцямі вырабу маркі і аналагічнай прадукцыі.

- Калекцыйную мастацкую марку мы надрукавалі па замове РУП ´Белпошта´, - адзначыў дырэктар друкарні імя Непагодзіна Уладзімір Пасько. - Распрацоўкай жа макета займаўся выдавецкі цэнтр Белпошты ´Марка´.

Марку з нагоды 20-годдзя з дня падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы надрукавалі ў Бабруйску.

Ён адзначыў, што выраб мастацкай маркі - працэс скрупулёзны і таму адносна даўгі (у дадзеным выпадку заняў каля 2-х тыдняў). На пачатку друкарня прадастаўляе заказчыку пробу (іншым разам - не адну), і толькі пасля ўзгаднення прыступае непасрэдна да друку.

Чаму марку да падзеі міжнароднага маштабу даручылі надрукаваць менавіта друкарні імя А.Ц. Непагодзіна?

- Напэўна, таму, што ў нас ёсць аўтарытэт у гэтым плане, - адзначыў Уладзімір Пасько. - Маркі мы друкуем ужо каля 10 год. Пачыналі з простых, стандартных. Паступова перайшлі да больш складаных, калекцыйных. Для гэтага набылі новыя машыны, пераабсталяваліся. Што ў выніку і дазволіла вырабляць унікальныя рэчы, якія не пад сілу іншым ліцэнзаваным прадпрыемствам.

Зрэшты, марку з нагоды трохразовай перамогі Дар´і Домрачавай на алімпіядзе ў Сочы надрукавалі таксама ў Бабруйску. 3 апошніх работ друкарні імя А.Ц. Непагодзіна і марка да 1000-годдзя г. Брэста.

Марку з нагоды 20-годдзя з дня падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы надрукавалі ў Бабруйску. Марку з нагоды 20-годдзя з дня падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы надрукавалі ў Бабруйску. Марку з нагоды 20-годдзя з дня падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы надрукавалі ў Бабруйску. Марку з нагоды 20-годдзя з дня падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы надрукавалі ў Бабруйску. Марку з нагоды 20-годдзя з дня падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы надрукавалі ў Бабруйску.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

иcтoчник: www.tribunapracy.by