У раёне прайшоў дзень інфармавання насельніцтва.

´Развіццё сацыяльнай інфраструктуры рэгіёнаў Беларусі ў інтарэсах камфортнага пражывання грамадзян´ - гэтая тэма была асноўнай падчас сустрэч, якія, у рамках дня інфармавання насельніцтва, правялі інфармацыйна-прапагандысцкія групы Бабруйскага райвыканкама з працоўнымі калектывамі ўстаноў і арганізацый у чацвер, 21 лістапада.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група № 7 наведалася ў гэтых мэтах у ЗАТ ´Птушкафабрыка ´Вішнёўка´. У сустрэчы з калектывам закрытага акцыянернага таварыства прынялі ўдзел таксама і прадстаўнікі Магілёўскай абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы: намеснік генеральнага дырэктара РУП ´Магілёўаблгаз´ Дзмітрый Балашэнка і намеснік гендырэктара па збыце і энергіі РУП ´Магілёўэнерга´ Віктар Асмалоўскі.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты ´Трыбуна працы´

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by