Бібліятэка - чытачу, чытач - бібліятэцы.

20 лістапада павіншаваць з юбілеем гарадскую бібліятэку № 8 імя Е. Полацкай прыйшлі вучні 4 ´А´ класа ДУА ´Сярэдняя школа № 18 г. Бабруйска´. Дзеці прынялі ўдзел у акцыі-падарунак ´Бібліятэка - чытачу, чытач - бібліятэцы´, прачытаўшы прыгожыя віншавальныя вершы і станцаваўшы польку ´Бульба´. Бібліятэкары ў адказ падаравалі дзецям юбілейныя закладкі для кніг.

Далей адбылася чарговая экспрэс-вандроўка пазнавальна-адукацыйнага праекта ´Гэта мая КРАІНА!´ пад назвай ´Вандроўка па роднаму гораду´. Дзеці зрабілі віртуальную вандроўку па Бабруйску, даведаліся пра гісторыю горада і Бабруйскай крэпасці, пазнаёміліся з архітэктурнымі славутасцямі і помнікамі прыроды Бабруйскага краю, паглядзелі прэзентацыю пра гісторыю і дзейнасць гарадской бібліятэкі №8 імя Е. Полацкай, якая з´яўляецца ўжо 50-год культурнай драбнічкай горада Бабруйска.

Бібліятэка - чытачу, чытач - бібліятэцы. Бібліятэка - чытачу, чытач - бібліятэцы. Бібліятэка - чытачу, чытач - бібліятэцы.

иcтoчник: bobruisk-library.by