Пашануй адзенне ў хаце, а яно цябе пашануе ў людзях. Пашануй адзенне ў хаце, а яно цябе пашануе ў людзях.

Яркім здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі з´яўляецца народнае адзенне. Сфарміраванае ў выніку доўгіх і складаных працэсаў развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры народа, яно больш, чым іншыя сферы побыту, адлюстроўвае нацыянальную спецыфіку беларусаў. Таму лічыцца, што пасля мовы народнае адзенне - найважнейшая этнічная прыкмета.

З мэтай выхавання павагі да сваіх каранёў, любові да роднага краю, а таксама да Года малой радзімы, у рамках праекта ´Вяртанне да вытокаў´, прайшла гадзіна беларускай культуры ´Пашануй адзенне ў хаце, а яно цябе пашануе ў людзях´, на якую былі запрошаны вучні 5 ´А´ класа ДУА ´Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска´. Дзеці даведаліся, як выглядалі, як апраналіся беларусы, што белая льняная вопратка спадарожнічала беларускаму селяніну ад нараджэння і да смерці і, што сама назва - Беларусь паходзіць ад таго, што ўлюбёным колерам адзення беларусаў быў белы. Прысутныя з задавальненнем адказалі на пытанні віктарыны, а таксама прадэманстравалі народныя касцюмы.

иcтoчник: bobruisk-library.by