Работнікі ААТ ´Неўскі-Агра´ адзначылі прафесійнае свята.

17 лістапада прафесійнае свята адзначаюць работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны. З гэтай нагоды ў сельгаспрадпрыемствах раёна праходзяць ўрачыстасці.

Так, механізатары і вадзіцелі, аператары машыннага даення і жывёлаводы, работнікі паляводчай брыгады, прадстаўнікі адміністрацыі ААТ ´Неўскі-Агра´ і ветэраны працы сабраліся сёння ў актавай зале Кавалёўскага сельскага Дома культуры на мерапрыемства з нагоды прафесійнага свята - падвялі вынікі напрацаванага з пачатку года, уручылі ўзнагароды тым, чыя работа прызнана найбольш паспяховай, парадаваліся добрай песні.

Работнікі ААТ ´Неўскі-Агра´ адзначылі прафесійнае свята. Работнікі ААТ ´Неўскі-Агра´ адзначылі прафесійнае свята. Работнікі ААТ ´Неўскі-Агра´ адзначылі прафесійнае свята. Работнікі ААТ ´Неўскі-Агра´ адзначылі прафесійнае свята. Работнікі ААТ ´Неўскі-Агра´ адзначылі прафесійнае свята. Работнікі ААТ ´Неўскі-Агра´ адзначылі прафесійнае свята.

Віншуючы калектыў са святам, выканаўчы дырэктар Аляксандр Атрохаў падзякаваў работнікам галіны за працу.

- Мы сёлета папрацавалі нядрэнна - значна прыбавілі па зерні збажыны, атрымалі добры ўраджай цукровых буракоў, кукурузнага зерня, болей, чым у мінулым годзе, надаілі малака. І ўсё гэта дзякуючы вашай працы і вашай руплівасці, - сказаў Аляксандр Атрохаў. - Але, каб рухацца наперад - а гэта нам проста неабходна, - планкі на наступны год ставім яшчэ болей высокія. І ўпэўнены - мы іх дасягнем.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by