У Глушы прайшоў Дзень пасёлка.

У суботу, 9 лістапада, нягледзячы на пахмурнае надвор´е, шырока і з размахам адзначылі дзень нараджэння свайго населенага пункта жыхары Глушы, а таксама шматлікія госці, прадстаўнікі Бабруйскага райвыканкама: намеснік старшыні Таццяна Варанко, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Чарнова і інш.

Пачалося свята з цырымоній ускладання вянкоў і кветак да брацкай магілы ў гонар загінуўшых жыхароў пасёлка ў гады Вялікай Айчыннай вайны і да магілы вядомага пісьменніка, літаратара і публіцыста Алеся Адамовіча. Тут жа ў памяць аб ім прайшла боская літургія.

У Глушы прайшоў Дзень пасёлка.

Яркай і значнай падзеяй у праграме мерапрыемстваў стала ўрачыстае адкрыццё адзінага ў Беларусі помніка нашаму знакамітаму земляку. На ўрачыстасцях была і дачка пісьменніка Наталля Аляксандраўна, ініцыятар і ідэйны натхняльнік ажыццяўлення праекта Андрэй Архіпенка, аўтар бюста, скульптар Генік Лойка. Помнік Алеся Адамовіча (1927-1994) усталяваны ля Глушанскага сельскага Дома культуры.

У Глушы прайшоў Дзень пасёлка.

Пасля цырымоніі ўсе прысутныя прайшлі ў канцэртны зал пабудовы мясцовага ДК, у фае якога размясціліся выставы ´Мы родам з СССР´, ´Алесь Адамовіч: пражыта для вечнасці´, старадаўніх прадметаў сельскага побыту і іншыя, каб у цёплай абстаноўцы адсвяткаваць дзень нараджэння Глушы.

У Глушы прайшоў Дзень пасёлка.

Адкрываючы мерапрыемства, старшыня сельскага выканкама Марыя Сушчанка адзначыла:

- Сёння ў нас з вамі свята - дзень нараджэння нашага выдатнага пасёлка. Зямля, на якой мы нарадзіліся і жывем, - гэта зямля нашых продкаў, наша зямля і нашых нашчадкаў. І няма нічога больш ганаровага, чым працаваць на ёй, аддаваць ёй сваю любоў, верыць у яе і расці разам з ёй.

Пасля слоў віншаванняў ад старшыні сельвыканкама вядучыя мерапрыемства распавялі жыхарам і гасцям населенага пункта пра гісторыю Глушы, падарыўшы займальнае падарожжа ў мінулае. Ну а далей - традыцыйнае ўшанаванне самых-самых!

Павагі і ўдзячнасці былі ўдастоены тыя, у чыіх далонях ўзышоў і набраў сілу малады і звонкі дзень сённяшні. Перш за ўсё быў названы самы пажылы мясцовы жыхар, ветэран Вялікай Айчыннай, які вынес на сваіх плячах цяжар страшнай вайны, - Альфонс Кляменцьевіч Альшук. Хоць яго і не было ў зале, але ў яго адрас гучалі словы падзякі за мужнасць і самаадданасць, за жыццё пад мірным небам, пажаданні моцнага здароўя, даўгалецця і цяпла ад блізкіх і родных. Па традыцыі былі адзначаны жыхары, хто сваімі жыццём, працай і добрымі намерамі славіць малую радзіму. Удастоены падзякі Васіль Рыгоравіч Амялюсік, Вольга Фядосаўна Галецкая, Алена Васільеўна і Алег Юр´евіч Новікавы, Надзея Анатольеўна Мацвейчык.

З кожным годам Глуша становіцца ўсё больш прыгожай і ўтульнай. І ў тым, што сапраўдных гаспадароў тут хапае, можна не сумнявацца. У намінацыі ´Лепшы падворак´ узнагароджаны сем´і Таццяны і Андрэя Еліных, Алены і Мар´яна Шафарэвіч, Наталлі і Леаніда Матлах.

На працягу ўсяго свята стваралі настрой творчыя калектывы Бабруйскага раёна, індывідуальныя выканаўцы, госці ўрачыстасці - сямейны ансамбль Бартосікаў. Юная Юстына Бартосік зачаравала зал сваім вакальным майстэрствам.

У Глушы прайшоў Дзень пасёлка. У Глушы прайшоў Дзень пасёлка.

Лепшым доказам таго, што Дзень пасёлка атрымаўся цікавым і змястоўным, было тое, што жыхары і госці выходзілі са свята ў выдатным настроі і з прыемнымі ўражаннямі.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты ´Трыбуна працы´

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by