Самым пяшчотным прысвячаецца...

У панядзелак святочнае мерапрыемства з нагоды Дня маці прайшло ў сельскім Доме культуры аг. Хімы. Маладыя матулі з немаўлятамі, з дзецьмі-дашкольнікамі, жанчыны сталага ўзросту і пажылыя - хто шпарка, а хто з асцярогаю - займалі месцы бліжэй да сцэны, дзе іх чакала цудоўная канцэртная праграма з удзелам навучэнцаў раённай дзіцячай школы мастацтваў і салістаў раённага Цэнтра культуры.

Зала не стамлялася пляскаць у далоні маленькім і дарослым артыстам, а тыя - не скупіліся на віншаванні. Праз гумар і песню прызнаваліся матулям у любові, дзякавалі за шчодрыя і пяшчотныя сэрцы, за бясконцыя турботу і клопат, выбачаліся за няпамятлівасць і няўвагу і зноў дзякавалі, дзякавалі, дзякавалі...

Самым пяшчотным прысвячаецца... Самым пяшчотным прысвячаецца... Самым пяшчотным прысвячаецца... Самым пяшчотным прысвячаецца... Самым пяшчотным прысвячаецца... Самым пяшчотным прысвячаецца...

Але самую глыбінную сутнасць маці, яе значэнне ў жыцці чалавека, і ў асаблівасці маленькага, выразна падглядзела-пераняла яшчэ да пачатку ўрачыстасці. Зала пачала запаўняцца. Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія рэпетыравалі на сцэне, адзін за другім з радасцю кідаліся ў абдымкі матуль, якіх заўважалі ў дзвярах. А вочы тых, чыя маці пакуль не з´явілася, а затым - ´вось яна, нарэшце прыйшла!´, выразней за словы гаварылі пра значнасць маці ў жыцці чалавека, а разам з тым - і значнасць дня, прысвечанага ёй.

... Пасля канцэрта матулі Хімоўскага сельсавета сабраліся за салодкім сталом.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

иcтoчник: www.tribunapracy.by