Носьбіт духоўнасці і маральнага пачатку.

У першую нядзелю кастрычніка ў краіне адзначаць Дзень настаўніка - прафесійнае свята людзей, чый абавязак і прызванне вучыць і выхоўваць дзяцей.

Сваю гісторыю ён вядзе з 1965 года, калі ў эпоху існавання

СССР адзначаўся паўсюдна ва ўсіх рэспубліках Савецкага Саюза згодна з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 кастрычнiка 1980 года ´Аб святочных і памятных датах´.

Пасля распаду СССР нязменна ў першую нядзелю кастрычніка Дзень настаўніка працягваюць адзначаць у Беларусі, Казахстане, Латвіі, Украіне.

Настаўнік - гэта не толькі чалавек, які навучае навукам, але яшчэ і носьбіт духоўнасці і маральнага пачатку. Педагогі выконваюць асаблівую грамадзянскую місію - выхаванне маладога пакалення. Іх веды і вопыт, пераемнасць традыцый і наватарства ляжаць у аснове кожнай школы. Сёння хочацца пажадаць усім настаўнікам добрага здароўя, міру, дабрабыту, а таксама нястомнага пошуку ісціны і ведаў, паразумення ў калектыве і ўдзячных, дапытлівых вучняў.

Удастоена знака

´Выдатнік асветы´

Праўда, сама Наталля Новікава, калі гаворка зайшла пра ганаровую ўзнагароду, з упэўненасцю заявіла: ´Гэта заслуга не толькі мая як дырэктара, а ўсяго калектыву´.

Носьбіт духоўнасці і маральнага пачатку.

... На выбар будучай прафесіі колішняй выпускніцы-медалісткі Хімоўскай школы, да нядаўняга - дырэктара Хімоўскага вучэбна-педагагічнага комплексу ´Дзіцячы сад-СШ´ Наталлі Новікавай паўплывалі два цудоўных, як яна кажа, школьныя педагогі. Настаўніца біялогіі, Заслужаны настаўнік БССР Н.В. Багамолава, якой сёлета споўнілася 93 гады і пра якую субяседніца згадвае з асаблівай пяшчотай, і класны кіраўнік (пазней - дырэктар) У.В. Шыла, дзякуючы якому ўлюбёная ў біялогію выпускніца абрала менавіта педагагічную дарогу.

Пасля заканчэння ў 1985 годзе Віцебскага педінстытута малады спецыяліст з радасцю ўлілася ў калектыў раённага настаўніцтва Бабруйшчыны. На працягу трох год выкладала любімыя прадметы ў Варатынскай школе, затым перайшла ў Хімоўскую на пасаду арганізатара (цяпер - намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце). Пасля замужжа і нараджэння сына, каб бавіць з ім болей часу, з арганізатара папрасілася ў класныя кіраўнікі, а ў 1999 годзе ўзначаліла родную школу і ў якасці дырэктара адпрацавала ў ёй 20 навучальных год.

Вось, зрэшты, і ўся прафесійная біяграфія гераіні аповеду. Але за ёй - напружаная праца, найперш арганізатарская, і непамерная адказнасць за гонар установы, працяг выпрацаваных настаўнікамі-папярэднікамі традыцый, за лёс кожнага дзіцяці, якое аднойчы пераступіла школьны парог.

Як і на пачатку прафесійнай дзейнасці, так і на заслужаным адпачынку

(Наталля Мікалаеўна працягвае працаваць у Хімоўскім ВПК настаўніцай хіміі) мая субяседніца ўпэўнена: сапраўднаму педагогу недастаткова выдатнага валодання прадметам. Гэтак жа важна хацець данесці свой скарб дзецям, імкнуцца заахвоціць іх на вучобу, быць сябрам. Такімі былі яе настаўнікі, такім якасцям імкнулася і імкнецца адпавядаць сама, быць такімі заклікае маладое пакаленне педагогаў.

Важно идти в ногу

со временем

Педагогическая деятельность Марины Александровны Климовой началась после окончания Куйбышевского пединститута (в этом городе, ныне - Самара, она родилась) с учителя биологии и химии Химовской школы.

Носьбіт духоўнасці і маральнага пачатку.

Здесь вот уже второй год (после выхода на заслуженный отдых) школьников обучает химии, старшеклассников на повышенном уровне - биологии. И хоть основные годы учительства Марины Александровны пришлись на работу в теперь уже оптимизированных Сычковской и Стасевской школах, а также в Ленинском УПК ´Детсад-СШ´, где, работая в должности заместителя директора по учебной работе, зарекомендовала себя грамотным и ответственным педагогом, чутким и принципиальным человеком, - моя собеседница уверена, что дети везде одинаковые, а чтобы их заинтересовать, нужно самой без устали трудиться, постоянно повышать свою квалификацию, заниматься самообразованием.

- Дети и сегодня, и 30 лет назад - одни и те же, - говорит Марина Александровна, - открытые и замкнутые, любознательные и не очень, с присущими их возрасту интересами, желаниями, переживаниями. Но меняются современный мир, общество, время, потребности в профессиях, и ребят нужно учить с учетом этого фактора. И прежде чем донести до ученика сущность новой специальности, нужно разбираться в ней самому учителю. А значит - педагогу нужно развиваться. Не всегда легко. Но лично для меня это стимул - не останавливаться на достигнутом, идти в ногу со временем.

А еще Марина Александровна Климова уверена, что вырастить личность может только творческий учитель, чье воздействие на ребенка не ограничивается сухим изложением предмета - оно многогранно, чей процесс обучения способен заинтересовать и по-настоящему увлечь школьника.

Елена КАРПЕНКО.

Фото автора.

иcтoчник: www.tribunapracy.by