У раённай прафсаюзнай арганізацыі АПК - новы лідар.

24 верасня ў Бабруйскім райвыканкаме прайшла VIII справаздачна-выбарчая канферэнцыя Бабруйскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу. Удзел у ёй прынялі старшыня Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК па сацыяльна-эканамічных пытаннях Мікалай Лабушаў, старшыня Магілёўскага абкама галіновага прафсаюза Віктар Гейдэль.

Дэлегаты канферэнцыі абмеркавалі работу раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК за перыяд паўнамоцтваў з 24 верасня 2014 года па 24 верасня сёлетняга года (з дакладам выступіў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Феднеў), справаздачу рэвізійнай камісіі, прынялі ўдзел у абранні лідара і складу райкама прафсаюза на новы тэрмін паўнамоцтваў.

У раённай прафсаюзнай арганізацыі АПК - новы лідар.

Па выніках абмеркавання справаздач прафсаюзная канферэнцыя прыйшла да высновы, што райкам прафсаюза сумесна з прафсаюзнымі камітэтамі пярвічак на працягу вышэйзгаданага перыяду праводзілі значную работу па абароне сацыяльна-эканамічных правоў членаў прафсаюза: у пытаннях аплаты працы (выплаты заробку, прэміравання і матэрыяльнай дапамогі), занятасці, найму і звальнення, рэжыму працоўнага часу і аховы працы, павышэнні аўтарытэту прафсаюзных арганізацый. Удасканальвалі работу з прафсаюзным актывам, арганізоўвалі і праводзілі семінары па яго навучанні, ажыццяўлялі работу па арганізацыі аздараўлення членаў прафсаюза і іх дзяцей. Райкам сумесна з прафкамамі праяўлялі ініцыятыву і настойлівасць у стварэнні ўмоў працы і быта членаў прафсаюза, ва ўключэнні ў калектыўныя дагаворы норм, якія забяспечваюць абарону правоў і інтарэсаў работнікаў. Былі адзначаны і недахопы: недастатковы кантроль у некаторых арганізацыях ходу выканання калектыўных дагавораў, прымаемых рашэнняў. Райкаму прафсаюза неабходна болей увагі надаваць стварэнню ў калектывах маральна-псіхалагічнага клімату з пазіцыі сённяшняга дня і патрабаванняў, асабліва ў пытаннях сацыяльна-эканамічнай абароны.

У цэлым жа работа райкама прафсаюза работнікаў АПК прызнана здавальняючай, справаздачны даклад рэвізійнай камісіі зацверджаны. У выпрацаванай канферэнцыяй пастанове райкаму прафсаюза, прафкамам пярвічак указана лічыць прыярытэтнай работу па павышэнні дабрабыту працаўнікоў на падставе ўстойлівага ўмацавання эканомікі прадпрыемстваў. Райкаму працягнуць паслядоўную работу па ўмацаванні прафсаюза - навучаць прафактыў, аказваць яму дапамогу ў рашэнні канкрэтных пытанняў, павысіць значэнне калектыўных дагавораў і пагадненняў у рэгуляванні працоўных і звязаных з імі адносін.

Падчас канферэнцыі таксама абраны новы старшыня Бабруйскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК - ім стала Надзея Дудаль, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ ´Неўскі-Агра´, а таксама прафактыў. Да гэтага раённую прафсаюзную арганізацыю ўзначальваў Сяргей Феднеў, які пакінуў пасаду ў сувязі з выхадам на заслужаны адпачынак.

Надзеі Міхайлаўне Дудаль 33 гады. Яна родам з в. Каменка нашага раёна. Скончыла ў 2006 годзе Бабруйскі аграрна-эканамічны каледж, у 2013-м - Мінскі інстытут кіравання па спецыяльнасці правазнаўства (кваліфікацыя - юрыст).

Працоўную дзейнасць пачала ў лютым 2008 года бухгалтарам УКСП ´Саўгас Бабруйскі´. На працягу дзесяці год - з ліпеня 2008-га па верасень 2018-га працавала юрысконсультам філіяла ´Агракамбінат КХП´ ААТ ´Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў´ (такую назву гаспадарка атрымала пасля рэарганізацыі 2015 г.). З 24 верасня 2018-га па 24 верасня 2019-га - намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ ´Неўскі-Агра´.

Замужам. Мае дваіх дзяцей.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты ´Трыбуна працы´

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by