Следам за сонцам.

У кожнага народа спрадвеку вёўся каляндар. З пакалення ў пакаленне ў ім перадаваліся веды, мудрасць, вопыт жыццёвых назіранняў. Такі каляндар мелі і продкі беларусаў. Абапіраючыся на бацькоўскія традыцыі і веру, людзі трымалі ў памяці шматлікія парады і забароны. Сяляне ведалі, калі можна было брацца за тую ці іншую працу, а калі, наадварот, адкласці яе, калі можна весяліцца, а калі ўстрымлівацца ад забаў.

Ва ўсе часы ўсё, што датычыцца паняцця ´традыцыйнае´ свята, захоўвалася ў народзе як найдаражэйшая спадчына, бо любая традыцыя ў першую чаргу задавальняе духоўны густ і патрэбу чалавека. Час беларускай культуры ´Следам за сонцам´ даў магчымасць вучням 8´А´ класа ДУА ´Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска´ бліжэй пазнаёміцца з восеньскімі і зімовымі святамі беларусаў, іх вытокамі і традыцыямі святкавання.

иcтoчник: bobruisk-library.by